Quick Time Event
Quick Time Event (QTE, з англ. — «кароткатэрміновая падзея») — механізм відэагульняў, які патрабуе ад гульца хуткай рэакцыі на падзею падчас гульні. Звычайна такія падзеі узнікаюць ў дынамічных сцэнах або кат-сцэнах і гулец павінен хутка выканаць нейкае дзеянне або іх камбінацыю — напрыклад, хутка націснуць пэўныя клавішы або патузаць джойсцікам у розныя бакі. Часцей за ўсё правал у QTE адмоўна адбіваецца на сюжэтнай лініі гульні або гулец можа страціць здароўе. Напрыклад, у Dead Space кожны правал у QTE прыводзіць да смерці, а у Heavy Rain правал у QTE прыводзіць да гібелі ключавых персанажаў. Піянерам у плане QTE можна назваць гульню Dragon’s Lair.
Часта выкарыстоўваецца ў аркадах. Сістэма больш характэрная для гульнявых прыставак, чым для гульняў на персанальных камп’ютарах.
Да пераваг сістэмы QTE можна аднесці ўсплёскі адрэналіну падчас такіх сцэн. Калі належным чынам стварыць атмасферу страху (напрыклад у хорарах), раптоўнае QTE моцна палохае гульца. У асобных выпадках пры належнай атмасферы гульні ў яго можа паўстаць жаданне адчайна змагацца за жыццё героя.
Адной з першых гульняў, якія выкарыстоўваюць QTE была Time Gal (1985 год). QTE сістэма праславілася дзякуючы прыгодніцкім гульням Danger Girl, Shenmue, Dragon’s Lair, Fahrenheit (Indigo Prophecy) і ў далейшым знайшла шырокае прымяненне ў такіх гульнях як: God of War, Tomb Raider, Resident Evil, Collapse, Grand Theft Auto: San Andreas (у міні гульнях), Saints Row 2 (міні-гульні), Dead Space, Heavy Rain, Метро 2033, ObsCure 2, Clive Barker’s Jericho, Sonic Unleashed, Star Wars: The Force Unleashed, Вядзьмар 2: Забойцы каралёў, Battlefield 3, Jurassic Park: The Game, FarCry 3, Need For Speed: The Run, Remember Me, The Wolf Among Us, The Order: 1886, Until Dawn і іншых.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |